You are viewing [info]kanfederat's journal

гомафашызм
Дажыліся, праз рассылку Асамблеі ўжо агітуюць не гей-парад ў Варшаве..

У адказ ім гэты плакат:
Рэч Паспалітая
З нагоды свята, мае ўжо даволі старыя тэзісы на адну з канферэнцый:

На сучасным этапе развіцця грамадства вялікая ўвага надзяляецца сацыяльнай эфектыўнасці нарматыўных прававых актаў. Вялікае значэнне для яе забеспячэння мае ідэалагічная несупярэчлівасць прававых актаў. Яна з’яўляецца важным фактарам для забеспячэння свядомага і добраахвотнага іх выканання насельніцтвам.

Гісторыя прыводзіць шматлікія прыклады нарматыўных дакументаў, якія з’яўляліся вынікам ідэалагічнай барацьбы ў грамадстве і з-за сваёй каштоўнаснай супярэчлівасці прыводзілі да далейшых сацыяльных канфліктаў. Адным з падобных прыкладаў з’яўляецца Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Рэчы Паспалітай.


Read more... )

  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link
сацыялізм
Арцыбіскуп Francis A. Chullikatt, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, выказаў глыбокую заклапочанасць з нагоды палітыкі адміністрацыі Абамы. - Ёсць таксама краіны, - асабліва на Захадзе, - у якіх вялікае значэнне надаецца інстытуцыяналізацыі плюралізму і цярпімасці, аднак яны не з'яўляюцца ані плюралістычнымі, аніі цярпімымі. Замест гэтага, рэлігія разглядаецца ў ніх як чужародны і дэстабілізуючы фактар для сучаснага грамадства, - сказаў святар.

- Хоць ў заходніх краінах і не сустракаецца жорсткі пераслед з гвалтам і рэпрэсіямі, але хрысціяне ў Еўропе ўсё часцей сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і выключэннем з грамадскага жыцця, з актамі вандалізму ў дачыненні да храмаў і могілак. Не забывайце, што заходнія краіны маюць хрысціянскае мінулае, і на працягу стагоддзяў былі месцы, дзе хрысціянства квітнела, - сказаў дыпламат.

Ватыканскі святар таксама падтрымаў апазіцыю амерыканскіх палітыкаў у адносінах да несправядлівай палітыкі адміністрацыі ЗША. Практыка ўведзеная Абамай патрабуе рэакцыі вернікаў і духавенства. Спасылаючыся на вучэнне Яна Паўла II, выяўленае ў энцыкліцы "Centesimus annus", сьвятар адзначыў, што дэмакратыя без каштоўнасцяў можа стаць новай формай таталітарызму.

- Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і ўзнікнення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у дэмакратыях ва ўсім свеце рэгулярна праяўляюцца характарыстыкі новага таталітарызму, які ўзнікае з дэмакратыі пазбаўленай маральных каштоўнасцяў, - сказаў арцыбіскуп Francis A. Chullikattt ў восьмым штогадовым сходзе, прысвечаным дзейнасці амерыканскіх каталікоў у грамадскім жыцці.
Падрабязней: 1997, # i.html ixzz1t5DNZ6qJ
Ад рэдакцыі: спадзяемся, што словы царкоўнага іерарха адкрыюць вочы ўсім, у тым ліку і ў Касцеле, на сапраўднае таталітарнае аблічча сучаснай дэмакратуры. 

Навіны паводле суполкі Лігі манархістаў ВКЛ: http://vk.com/club5959349

  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link
не лібералізму!

Сярод правых Беларусі эйфарычны настрой. Пры адсутнасці перамогаў у сваей краіне так хочацца з салідарнасці парадавацца поспеху нацыяналістаў у Францыі. Але ці варта?

Па-першае, поспех Марын Ле Пэн - гэта не перамога. Яе 18% супаставімы з агульнай колькасцю галасоў, што атрымалі падзеленыя нацыяналісты ў 2--2 годзе. Тады яе бацька набраў 16,5%, а яго былая правая рука Бруно Мегрэ - 2, 35%. Правал 2007 года пераадолены, але наколькі можна спадзявацца на лепшую будучыню ў злаіцызаваным сацыялістычнавыхаваным грамадстве?..

Па-другое, усе спадзяванні Ле Пэн зводзяцца да паразы Сарказі. Разлік просты, калі Оланд пераможа, то магчыма Нацыянальны фронт стане адзінай правай апазіцыяй і на наступных выбарах зможа перамагчы. Але ці не зашмат тут мараў? Хто сказаў, што правацэнтрысты будуць настолькі дэмаралізаваныя, што не змогуць вылучыць кандыдатуру на наступных выбарах, якая ў вачах французскага электарату не стане больш прывабнай чым, прынамсі, кандыдатура Марын Ле Пэн, якой ліберальныя і левацкія СМІ ўжо стварылі вобраз страшнай нацыяналісткі не зважаючы на яе сацыял-папулісцкія лозунгі.

Ды зноў жа, ўзор сацыяліста Сапатэра ў Гішпаніі, ці лева-ліберала Туска ў Польшчы паказвае, да чаго можа прывесці прыход левых да ўлады - руйнаванне апошніх аплотаў традыцыі ў грамадстве (царквы, сям'і), сацыялістычнае разбэшчванне насельніцтва, знішчэнне нацыянальнай адукацыі, культуры  і г.д.

Па-трэццяе, нават калі б Ле Пэн перамагла, то адбылося б поўнае геапалітычнае перафарматаванне Эўропы. Францыя б вышла з НАТА. Першы ж замежны візіт прэзідэнта Францыі быў бы ў Маскву, дзе б быў заключаны геастратэгічны хаўрус.  А ўсходне- і цэнтральнаэўрапейскія краіны былі б адкрыта перададзеныя ў сферу інтарэсаў Расіі, і нават без сучасных дэкларатыўных словаў аб падтрымкі іх суверэнітэту.

Такім чынам, пры нязменнасці дэмакратыі і рэспублікі ў Францыі варта лепш спадзявацца на меншае зло - перамогу Сарказі, які вымушаны будзе праз даўленне нацыяналістаў пасоўвацца на права ў нацыянальнай і культурнай палітыкі, пры захаванні геапалітычнага статуса-кво і правядзянні сацыяльна-эканамічных зменаў у накірунку вольнага рынку.

Гонар - наша зброя!
Іспанскі футбольны гігант Рэал Мадрыд, вырашыў змяніць лагатып клуба: убраць знак крыжа, знак які спадарожнічаў Рэалу Мадрыд на працягу амаль стагоддзя.

Клуб зрабіў гэта дзеля павелічэння сваёй папулярнасці сярод мусульманскіх футбольных заўзятараў у Еўропе і на Блізкім Усходзе. Іспанская газета "Marca" са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі клуба кажа, што гэты крок, каб «пазбегнуць ўсіх формаў непаразуменняў і канфліктаў у рэгіёнах, дзе большасць насельніцтва складаюць мусульмане".

Выдаленне крыж супадае з пачаткам будаўніцтва рэальнага млрд. спартыўна-забаўляльнага комплексу ў ААЭ, які стане першым паркам забаў у свеце на штучным востраве, які спалучае ў сабе турызм і спорт.

Сімвал крыжа з'явіўся на задняй частцы эмблемы Рэал Мадрыд ў 1920 годзе, калі кароль Альфонс XIII стаў заступнікам клуба. Пры змене эмблемы Рэал пайшоў па слядах свайго суперніка - Барселоны, якая таксама вырашыла растацца з крыжам на лагатыпе па просьбе спонсараў з Катара.


http://www.euroislam.pl/index.php/2012/04/real-i-barca-bez-krzyza-w-godle/
Навіны паводле суполкі Лігі манархістаў ВКЛ: http://vk.com/club5959349
  • 1 comment
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link
не лібералізму!
С. В. Пратасенка
ІДЭАЛОГІЯ І ПРАКТЫКА ІСПАНСКАГА КАРЛІЗМА

Ў артыкуле аналізуюцца асноўныя ідэі, якія выкарыстоўваюцца ў карлістскіх арганізацыях у сучаснай Іспаніі. Паказана, як традыцыйныя ідэі трансфармуюцца ў рэальнай палітычнай практыцы ў гэтай краіне.
http://www.politex.info/content/view/671/30/
праўда, як падаецца, выключна энцыклапедычны артыкул. мінімум інфармацыі. але для пачатку, хто не ў тэме, будзе цікава.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link
Traditional Marriage
У малдаўскім горадзе Бельцы паліцыя прыйшла з ператрусам у дзве мясцовыя царквы, паведамляе Gzt.md. Паводле інфармацыі Publika.md, паліцыянты шукалі "брашуры з інфармацыяй, накіраванай супраць гамасэксуалістаў" (гаворка ідзе пра брашурах, выпушчаных у сувязі з планамі ўладаў афіцыйна забараніць дыскрымінацыю геяў).

Ператрусы, як паведамляецца, прайшлі 1 красавіка ў саборы Канстанціна і Алены і царквы святой Параскевы. Паводле інфармацыі Gzt.md, паліцыянты не знайшлі ў цэрквах "кніжачак" і адышлі ", перапалохаўшы палову вернікаў і сарваўшы службу".


Read more... )
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link
Гонар - наша зброя!
Originally posted by [info]baikmonarchist at Французские монархисты почтили память короля Генриха IV
Французские монархисты почтили память короля Генриха IV

         В  воскресение 25 марта 2012 года, под солнечным небом Парижа, французские монархисты собрались у памятника королю Генриху IV, который является символом национального единства Франции. В мероприятии принимали участие французские монархические организации, такие как "Ассоциация Мориса Плато", Аксион Франз, Роялистский альянс, Роялистское действие и др. 

Далее... )

  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link
Гонар - наша зброя!
Парыжскі суд аштрафаваў нашчадка заснавальніка аднаго з найстарэйшых у свеце парфумерных дамоў Guerlain за расісцкія выказванні. Як паведамляе Agence France-Presse, 75-гадоваму Жану-Полю Герлену трэба будзе заплаціць 6000 еўра.

У 2010 годзе падчас інтэрв'ю, у якім парфумер распавядаў аб развіцці сваёй кар'еры, ён дазволіў сабе выказаць на думку суда і "праваабаронцаў" абразлівае меркаванне аб чарнаскурых. Успамінаючы аб сваім мінулым, Герлена заявіў наступнае: "У той час я працаваў, як негр. Не ведаю, ці ўсё негры так працуюць, але тым не менш"...
Ад рэдакцыі: сапраўды, ен гэта была абраза... абраза здаровага сэнсу, якую здзейсніў суд.
http://lenta.ru/news/2012/03/29/guerlain/

Навіны паводле суполкі Лігі манархістаў ВКЛ: http://vk.com/club5959349

Profile

Гонар - наша зброя!
[info]kanfederat
kanfederat

Latest Month

May 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com